Kitabı oxu: «Я заблукаў у падарожжы»

Şrift:

Халодны дотык рук па скуры,

Вочы блакітныя ныраюць у ваду.

Дзень з рання кволы і пануры.

Гарачка і калоціць на вятру.

Я іншае цяпло не адчуваю,

Нібыта шчырасць – штучныя агні.

Больш ні бягу ўслед дый ні гукаю,

Бо патануў у восеньскай дрыгве.

І думкі змрочныя пад вадаспадам

Імпэтна поўняць час благі.

Празрысты мур за даляглядам

Раставіць нас па розныя бакі.

То ціш, а то няўпэўненыя крокі.

Цяжка́ галоў ад ціску ўспамін.

Як бы ўпершыню ўстаў на ногі

І знік сярод пакінутых хацін.

***

А я ўсё пішу, кідаю словы –

Ідучы цёмнымі завулкамі імжы.

Крыніца алфавіту гоіць мае раны,

Дый ж жартам кажа, што жывы.

Мільгаюць творы, апусціўшы бровы.

Пад скамянелы час, я нібы партызан.

Голас гучней ці крок трывогі?

Наводшыбе схаваў мяне туман.

Сёлета – усё дрыгва, ламаліся алоўкі.

Таму, і ў абыход, і трапіў у палон.

Аплецены напружаннем і допыт доўгі.

Не страціўшы надзею на прыемны сон.

***

І ад прыгод жыцця, у разважаннях,

Разгледзець мінакоў не самы час.

Імчаў, не атуліўшы душу,

Нібы наперадзе дасяжнасць мар.

Без самавітасці і мімаволі:

Рабілася і борзда, бедна, неяк так.

У выпадках, у барадзьбе, без бойкі,

Губляўся просты, ладны смак.

Ад клопату і шэрасці, ад задуменняў,

Ствараўся ў галаве разлад.

Нядбайнасць духу ці парадак рэчаў?

У момант поўніўся таемны скарб.

***

Згубіў цябе. Згубіў сябе. І што далей?

Ці гэты свет цяпер напруны, ці сумленны?

Мы розныя, нягледзячы на шмат розных падзей,

Але ж змаглі стварыць той час сумесны.

Апошні год для нас стаў неспакойным.

Ці можа мы яго такім стварылі для сябе?

І я губляў цябе, не пазнаваў, бо не павольным,

Быў стан жыцця, які толькі злуе.

І як пісаць, калі не існуе сумеснага кахання?!

Ніякай прозы, няма цудоўных якасных радкоў.

Згубіў сябе, ніякай: музы, танцаў, грання.

Нібы пусты, слабы да ежы і прамоў.

***

Шкада, што часу не хапае.

Шкада, што неба без дажджу.

Мой неспакой у галаве лунае

Перапыняе асалоду на шляху.

Таму маўчу, трываю і нябачу.

Заслона белая хавае небасхіл,

Знікае зграя птушак чорных.

Мо хопіць на вяртанне сіл…

***

Гэта канец альбо пачатак новага?

Ці перапынак, потым будзе смак?!

Не зразумела і пустэча ворага

Адлюстравала – сёння я жабрак.

Згубіў натхненне, страціў асалоду,

Да новых і цікавых дум новай вясны.

Не даў я згоды, каб ісці па бруду.

Мінуюць людзі і чужыя гарады.

І нібы скончыўся ўвесь запал.

І я спалохаўся ці я стаміўся!?

Самотнае святло, шмат нецікавых спраў,

Як камень у ваду зваліўся.

Хвалі, блытаніна, ціск, слоў цішыня.

Страшна мне, што я згубіўся

З надзеяю да новага жыцця.

Штодзень у пошуку, я не стаміўся.

***

Нам варта было сесці за стол,

Абмеркаваць свае пачуцці-скаргі.

А мы маўчалі, нібы глядзелі ў столь

І разыходзіліся без павагі.

Што адчувала ты на заўтра? Га?

Тугу, згрызоту ці ўсё ж палёгкасць?

Бадай, гэта з сакрэтамі труна

І непакінутая думак кволасць.

Разбегліся мы з крыўдай. А навошта?

Паранены я быў і непакоіў успамін.

Розны куток, дзе не хапала месца,

Мяне пакутаваў. Чаму ж не бараніў?

Не ачуняць хутчэй, узнялася трывога,

Перастаўляючы свой лад жыцця.

Штучнымі межамі падзялілася дарога.

Частка мая – абапал у пытаннях цішыня.

***

Я нібы апусцеў,

Бо боль не адчуваю.

Я страціў свае словы, гнеў

І шмат чаго не заўважаю.

Быццам бы, як рыба, анямеў,

Калі пытанні сустракаю.

Не даспадобы радасць, спеў.

Я ўспаміны не кранаю.

Я заблукаў у падарожжы:

Ідэі, мэты, не знайшоў.

Бо развітаўся, каля Сожы

І болей месяца хварэў.

І вось цяпер, нібы камень,

Нічога ўнутры не маю.

Не грэе сонечны прамень

І ў маразы не замярзаю.

***

Мне цяжка, я нібы незнаёмец.

Не хто не чуе і не бачыць жах.

Які ўнутры мяне лютуе.

Я з гэтым страціў раўнавагу, час.

Я зноўку ў адзіноце шэрай.

У барацьбе прайграны мною бой.

І смутак авалодаў думак шэраг,

І ў душы журботны боль.

І як жа так? Як атрымалася?

Застаўся я без усялякіх там прамоў.

Я гінуў там. Я гіну тут. Не, не здавалася.

Мне не хапае падбадзёрых слоў.

***

Надвор'е з плачам, дождж павольны.

Быў яшчэ ўчора снег з зімы.

На дахах хат і на падворку,

Ляжаў, драмаў і на пашы.

Цяпер жа лужыны паўсюль.

Ад хмар вада імчыць і льецца.

Мільёны дзіўных і празрыстых куль:

Ляцяць да глебы, праз паветра.

І цяплыня вясной спрыяе,

Бо сакавік прыйшоў да нас.

Пад парасонам чалавек гуляе.

Я назіраю гэта зараз, у гэты час.

***

Глыток нябесных кропель хмары.

Зайздросціць птушкам толькі жарт.

Навіны – сціплы вартаўнік ля брамы,

Дый паляўнік спазніў свой старт.

Прыцісне за вуглом атрута-глеба.

Бурлівы попел прачытае краявід.

Галоднае паразуменне то й трэба.

Званар за рэбрамі грымчыць.

Поруч сажалка каламутных водаў.

Памылка – бязпамерны вір.

Таемнасцю паварушыўшы нораў,

Падкрэслівае двухсэнсоўны мір.

Уніклівасць да пэўнасці не ашукаеш.

Насунуць брыль на бровы – не!

Ад перашкод мала чаго прымаеш.

Пужае ў дзень жыццё палону ў сне.

***

Цябе згубіў ці ты мяне згубіла?!

Цяпер, я з той, ты з тым.

І ў рэальнасці цябе не сустракаю.

А ў снах, мяне знаходзіш ты.

Бо не схлусіць пачуцці сэрца,

Цябе трымаю ў галаве.

Ад болю памяці душа смяецца:

Бароніць так, бо хоча да цябе.

І як жа так, сабе дазволіў!?

Кахаю я цябе, а з іншай у гэты час.

Скажы: ці адчуваеш ты сябе шчаслівай,

Ці можам штосьці мы вярнуць?

Калі чытаеш гэта, адкажы!

Каб я не мучыўся ў думках.

Каб адпусціць і назаўжды,

Больш не блукаў у цёмных вулках.

***

Я дрэнна стаў пісаць, бо я ў пакутах.

Я без цябе, як восеньская ноч без зорак.

Пачуццямі душы ў балючых сцюжах.

Я заблукаў. Размовы пра цябе – мой вораг.

І колькі ж часу мне патрэбна, каб забыць:

Цябе, і вершы, што пісаў калісьці закаханым.

Атрутны думкі, вочы шэры, унутры баліць.

Усё асяроддзе бачыцца мне мерным.

Праз горач, у роспач, зараз пішуцца радкі.

У цемры і пад коўдрай, ноч, не спіцца.

Сэрца маё, нібыта, рвецца на шматкі.

Заваблівае холад. Да выхаду цяпло імкнецца.

Хутчэй бяжыце ты ад мяне: туга і смутак.

Каб вобраз прыгажуні знік ураз.

Бо нянавісць да ўспамінаў, чутак,

Наносіць болей у жыцці параз.

***

Абшар пусты, халодны, дзіўны.

Шмат шуму і турбот. То бок чужы.

Заўвагі і парады, быццам ліўні.

Бадзяецца вільготнасць у душы.

Блуканне з асцярожным крокам,

Заплюшчыў вочы, па дрыгве?

Ну, не! Але стрэльба пад бокам,

Для паўнавартасці і веры ў сябе.

Не скасаваныя яны, страхі адзіноты.

Слоў да халеры, неварочаўшы мяшкі.

Нажаль, абшар пусты ўдзень і ўночы,

І непакояцца замкнёныя шляхі.

Здаецца, што радок апошні

І заблукаю ў пустэчы. Што тады?

Творчасць памерлая. Цвікі ў дошцы.

Усмешка – поўная хлусні!

***

Маё жыццё, нібы як выспа:

Сярод вады, бяз хваль.

Мінуе дзень нячыста.

Ноч дорыць толькі жаль.

Раблю я добрыя ўчынкі,

Няхай і свет зараз благі.

І адлюструюцца памылкі,

На асяроддзі, дзе чужы.

Нібы самотнік, за мяжою.

Чакаю карабель штодня.

Які вярне мяне дадому,

Дзе буду ўсмiхацца я.

***

Пазбаў мяне ад шуму ветру,

Ад тых спякотных слоў тугі.

Каб я адчуў прыемнасць свету

І не блукаўся па гразі.

Дай цішыні, ня атачай слупамі.

Нервовасць мучыць. Памаўчы.

Як быццам пекла пад нагамі,

Замест упэўненасці і зямлі.

Ты пашкадуй жыцця хвіліны,

Ды супакой збянтэжанасць сваю.

Бо я тану ў злоснай плыні.

Пакуль ты раіш, я не сплю.

***

Цягнік няхай жа пачакае,

Яна ж згубілася ў сабе.

Крок, шлях, у душы шукае.

Шмат думак мае ў галаве.

У чорнай вопратцы ў дзень:

Які настрой, такое і ўбранне.

Пад шэрым небам парасон.

За мiтуснёю назiранне.

Вусны, чырвоная памада.

Халодны позірк. Дзе ж святло?

Ад болю ёй маўчаць не варта.

Казаць? Каму? Калі няма яго.

Ён не прыйшоў, перон сумуе.

Яна стаіць цяпер адна.

Гадзіннік часу не спыняе.

Квіткі. Не будзе пары ля вакна.

***

Мы зноў маўчым…мо так і трэба.

Прайшоў наш дзень, адносін, слоў.

Няма ўздыму, час мой мерна –

У плыні цьмяных вод, бяз гор.

Мо так і трэба… Розныя дарогі.

На скрыжаванні разышліся, так.

Але засталіся сляды, мае трывогі,

Без усялякай мэты на падпал.

Таму я без агню, з душэўным хваляваннем.

Здаецца мне, што захварэў.

Лаўлю ў цішы я лекі і з чаканнем,

Хутчэй бы мне пачуць вясёлы спеў.

Ну, а пакуль, мо так і трэба…зараз.

Дзе паміж намі ёсць адлегласць, цень.

Pulsuz fraqment bitdi.

Yaş həddi:
12+
Litresdə buraxılış tarixi:
27 oktyabr 2026
Yazılma tarixi:
2026
Həcm:
28 səh. 1 illustrasiya
Müəllif hüququ sahibi:
Автор
Yükləmə formatı:

Oxşar kitablar