Kitabı oxu: «Прыгоды беларусаў у Турэччыне»

Şrift:

Навэла.

Прыгоды беларусаў у Турэччыне.

У жыцці кожнага чалавека бываюць падзеі і сустрэчы, якія адбываюцца як быццам па волі нейкай невядомай сілы. Немагчыма загадзя падрыхтавацца да збегу абставін, калі ў адной кропцы перасякаюцца зусім незнаёмыя людзі і з імі адбываюцца розныя падзеі. Няма адказу на пытанне чаму так робіцца. Магчыма трэба па філасофскі падыходзіць да ацэнкі такіх падзей і лічыць, што чалавеку гэта было неабходна. Пра неверагодны збег абставін, які змяніў лёс людзей з розных краін наступнае апавяданне.

У старадаўнім і вельмі каларытным беларускім горадзе Гародні на адной пляцоўцы ў шматпавярховіку жылі і сябравалі два хлапчукі Марк і Антось. Хадзілі разам у дзіцячы садок, потым у школу. Былі рознымі, як знешне, так і па тэмпераменту, але сябравалі добра. Антось быў спакойным, жыццялюбам, сярэдняга целаскладу, светлавалосы і дабразычлівы. А Марк быў супрацьлегласцю сябру. Быў высокага росту, цёмнавалосы, спартыўны, як быццам сышоў з вокладкі часопіса пра рымскіх легіянераў. У пятым класе ў школе праходзілі гісторыю старажытнага свету. Пазнаёміліся з гісторыяй егіпецкай царыцы Клеапатры. Гэта быў пераломны момант у жыцці Марка. Яго ваабразню вельмі ўразілі таленты Клеапатры. Яна была выдатным кіраўніком і стратэгам, дыпламатам, умела разлічваць свае дзеянні на шмат крокаў наперад, вельмі адукаваная. Клеапатра мела здольнасць да ведання замежных моў. Яна ведала і камунікавала на сямі мовах. Марк таксама вельмі цікавіўся замежнымі мовамі, меў сваю методыку і талент у засваенні моваў іншых народаў. Лічыў, што вывучая іншую мову, становішся часткай гэтага народа. Паставіў сабе мэту - вывучыць усе мовы, якія ведала Клеапатра. Ашаламляльнае ўражанне на Марка зрабіла і выява Клеапатры. Нейкая неверагодная моц цягнула Марка да партрэта Клеапатры. Вышукваў у інтэрнеце усе захаваўшыяся выявы сваёй гераіні і маляваў яе, нават на школьных сшытках і вокладках. Гэта была нейкая містыка, ці чараўнічае ўдзеянне праз далёкія тысячагодзі. У сучаснасці такое захапленне называецца фанатызмам. Праўда фанатыкі заўзеюць за ідэю, ці за жывога чалавека, а тут за статую. Падавалася, што старажытнагрэцкія міфы пра цара Кіпра і па сумяшчальніцву скульптара Пігмалеона, гэта прыгожая казка. Але ў жыцці аказваецца таксама такое здараецца. Марк чым больш глядзеў на маленькую скульптуру Клеапатры, якую паўсюль насіў з сабой, тым больш прагнуў каб статуя ажыла і ператварылася ў жывую Клеапатру, як Галатэя. Марк мог доўга сядзець у нерухомасці, гледзячы на выяву Клеапатры. Бацькі Марка вельмі непакоіліся. Патрабавалі ад сына, каб захапленне Клеапатрай не шкодзіла вучобе. Марк паабяцаў. Не даваў сябру зусім выйсці ў астрал і Антось. Кожны дзень выцягваў Марка ў спартыўную школу, дзе яны займаліся боксам, ці на стадыён пагуляць у футбол, ці проста бадзяцца па Румлёўскаму парку, які быў побач з домам, дзе жылі хлопцы. Усё гэта мала дапамагала, Марк у думках быў выключна з Клеапатрай. У Клеапатры быў паплечнік, а потым і муж - рымскі консул і палкаводзец Марк Антоній. У школе аднакласнікі жартамі сталі называць Антося - Антоніем. А сяброў разам - Марк Антоній. Антось спачатку быў незадаволены, нават пабіўся за школай з аднакласнікамі. Але потым неяк нечакана для сябе, імя Антоній спадабалася і ўжо ў дарослым жыцці нават прадстаўляўся дзяўчынам пры знаёмстве, бо гучала гучна і інтрыгуюча. Абодва добра закончылі школу, Марк нават з залатым атэстатам. Паступілі ў ВНУ у Мінск. Антось на інжынерна-тэхнічны факультэт БДУ, а Марк у лінгвістычны ўніверсітэт. Марк даўно паставіў сабе мэту вывучыць усе сем моў, якія ведала Клеапатра. Хутка вывучыў егіпецкую, старажытнагрэцкую і арабскую мовы, пачаў разумець арамейскую і іврыт, а вось персіцкая і парфянская даваліся з цяжкасцю. Марк верыў, што калі ён вывучыць усе мовы, якія ведала Клеапатра, тады статуя і ажыве. Не цікавіўся дзяўчынамі, бо яны нават прыблізна не нагадвалі Клеапатру, якой па уяўленню Марка яна была. А Антось, ці Антоній лёгка знаёміўся і камунікаваў з дзяўчатамі. Яму вельмі падабалася аднагрупніца Марка па лінгвістычнаму ўніверсітэту Паліна. А Паліне найбольш падабаўся Марк, які нікога не заўважаў, акрамя сваёй статуі, але Паліну лічыў сябрам. Грошай не хапала, хоць бацькі і дапамагалі, але жыццё ў сталіцы патрабуе значных выдаткаў. Ужо пасля першага курса пачалі падпрацоўваць, Марк і Паліна ў сваёй галіне, перакладалі рознае, нават дзіцячыя казкі. Антось уладкаваўся пазаштатным супрацоўнікам ў фірму па стварэнню робатаў. Але бывалі выпадкі, калі здаралася працаваць адной камандай. Пасля паспяховай здачы летняй сесіі за трэці курс, атрымалася вельмі каштоўная падпрацоўка. Трэба было перакласці з арабскага складаны тэхнічны тэкст-інструкцыю па устаноўцы і эксплуатацыі ліфтаў у шматпавярховіках. Акрамя Марка і Паліны да каманды далучыўся і Антось, як адмысловец у працы тэхнічнага абсталявання. Працу выканалі хутка і дакладна. Зарабілі шмат грошай, даплацілі за тэрміновасць. Вырашылі добра адзначыць нейкай падзеяй. Паліна прапанавала ўсім разам паехаць адпачыць на Міжземнае мора, а менавіта ў горад Сідэ. Сідэ, як вядома, старажытны горад на перасячэнні марскіх шляхоў. А яшчэ горад быў звязаны з егіпецкай царыцай Клеапатрай. Паліна патаемна спадзявалася, што пабываўшы ў мясцінах, дзе знаходзілася Клеапатра, Марк ачуняе, залежнасць ліквідуецца і ён нарэшце зверне ўвагу на Паліну, не толькі як на сябра. Хлопцы пагадзіліся, два дні хапіла на зборы і ў панядзелак раніцай выляцелі ў Турцыю. Засяліліся ў двух нумарах у гатэлі Сідэ, у цэнтры і недалёка ад пляжа Міжземнага мора. А ўжо ў аўторак у Сідэ вызначалася грандыёзнае мерапрыемства. Урачыстае адкрыццё знакамітага храма Апалона пасля рэканструкцыі. Храм размешчаны каля самага Міжземнага мора, велічны і вельмі прыгожы. У ім захаваліся са старажытных часоў пяць ідэнтычных калон. Марк уяўляў сабе што зможа адчуць прысутнасць Клеапатры, якая тут знаходзілася і нават таемна сустракалася ў храме з Маркам Антоніем. Паліна спадзявалася, што ў Марка ўпадзе заслона з вачэй і ён вылечыцца ад залежнасці любові да статуі. Антось жадаў сябру пазбавіцца ад марных чаканняў і вярнуцца да нармальнага жыцця. Нарэшце наступіў вечар аўторка. Сябры накіраваліся на ўрачыстаць насустрач падзеям, якія за некалькі хвілін перавярнуць усё іх далейшае жыццё.

Yaş həddi:
18+
Litresdə buraxılış tarixi:
17 oktyabr 2026
Yazılma tarixi:
2026
Həcm:
13 səh. 1 illustrasiya
Müəllif hüququ sahibi:
Автор
Yükləmə formatı:

Oxşar kitablar