Kitabı oxu: «Творы сярпiнскага»
Творы сярпiнскага
Шаноўны чытач!
Гэта мой зборнік. У яго ўвайшлі розныя творы — як басні, так і простыя расказы. Праз беларускую мову і культуру я хачу дакрануцца да розных праблем сучаснасці: спачатку іх паказаць, а ўжо потым зрабіць выснову.
Жадаю кожнаму з вас прыемнага чытання.
(м. Д. Сярпінскі)
Баснi Сярпiнскага
Уступ
Гэтыя басні нарадзіліся не з жадання павучаць. Яны з'явіліся з разважанняў, якія доўжыліся доўгія вечары, з спробаў зразумець, чаму людзі робяць тое, што робяць, і чаму свет выглядае менавіта так, а не інакш.
Кожная з гэтых гісторый — гэта спроба паглядзець на рэчы пад іншым вуглом. Тут ёсць жучкі, якія вераць у божых каровак, і ёсць тыя, хто сумняваецца. Ёсць багатыя, якія беднеюць з-за статусу, і бедныя, якія захоўваюць сябе. Ёсць тыя, хто вучыцца, і тыя, хто смяецца над вучнем, а потым губляюць слова.
Гэта не пра тое, каб сказаць, «як трэба». Гэта пра тое, каб спытаць: «А чаму мы так робім?»
Не чакайце ад гэтых басень прамых адказаў. Яны хутчэй падобныя на люстэркі, у якіх кожны можа ўбачыць сваё адлюстраванне. Калі хоць адна з іх прымусіць вас задумацца — значыць, яны напісаны не дарэмна.
Басня пра Божую кароўку
Аднойчы летам, калі паветра плавілася ад спёкі, сустрэліся на паляне два жучкі. Адзін быў спрытны і ўсё кудысьці бег, другі — павольны, любіў сядзець на травінцы і назіраць. І пачалі яны гаварыць пра Божую кароўку, што жыла на высокім лісце.
Першы сказаў:
— Яна ад Бога. Яна нас выратуе.
Другі ўсміхнуўся:
— З чаго ты ўзяў? Яна проста жучок, як і мы.
— Як ты смееш! — абразіўся першы. — Яе назвалі Божай, значыць, яна ад Бога.
— А хто яе так назваў? — спытаў другі. — І за што?
— Мяне так навучылі, і я веру, — адказаў першы.
— Можа, яна самазванка?
Першы не стрымаўся:
— Яна — стварэнне Божае! Яна мацнейшая за ўсіх!
У гэты момант з высокага ліста спусцілася сама Божая кароўка. Яна была яркай, круглай, з чорнымі кропкамі і выглядала велічна.
Яна звярнулася да жучкоў:
— Жучкі мае мілыя, прынясіце мне паесці.
Першы адразу ж кінуўся выконваць, а другі паглядзеў, паківаў галавой і пайшоў жыць сваім жыццём.
Першы жучок карміў яе, паіў, пабудаваў для яе домік. А Божая кароўка аблянілася і сама паверыла, што яна сапраўды багіня.
Аднойчы падзьмуў моцны вецер. Другі жучок схаваўся ў сваім доміку. А першы прыбег да Божай кароўкі і з надзеяй папрасіў:
— Вялікадушная, схавай мяне!
Яна зірнула на яго і холадна адказала:
— Чаму я павінна цябе ратаваць? Ты хто такі?
Ён не паспеў сказаць ні слова. Яна пнула яго лапкай, як нежывы камень. Ён адляцеў і застыў на халоднай зямлі, корчачыся ад болю і не разумеючы, чаму гэта здарылася з ім.
Назаўтра другі жучок знайшоў яго.
— Навошта ты ахвяраваў сабой дзеля той, хто нават не заўважыла тваёй ахвяры? — спытаў ён.
Першы не адказаў. Ён глядзеў у неба, усё яшчэ спадзеючыся, што яго ўбачаць.
А Божая кароўка, седзячы на сваім лісце, прамовіла:
— Ён выканаў мэту значна вышэйшую… Яму не было дадзена зразумець гэта.
І яна засталася адна.
Гэтая басня — пра тое, як лёгка паверыць у веліч таго, хто проста займае высокае становішча. І як цяжка прызнаць, што твая вера была памылковай. Першы жучок зрабіў з Божай кароўкі куміра, хоць яна нічога не зрабіла, каб заслужыць гэта. А другі жучок вырашыў жыць сваім розумам. Гісторыя нагадвае: не трэба шанаваць тых, хто не шануе цябе.
Два свіна
Жылі-былі два свіны — Ян і Марфік. Яны былі вольныя, як вецер, і бегалі па двары, дзе ім заманецца. Але была ў іх адна асаблівасць: яны любілі перашкаджаць усім, хто спрабаваў жыць спакойна.
Яны пераварочвалі міскі з ежай, калі суседзі садзіліся вячэраць. Яны вырывалі кветкі з клумбаў, якія з такой любоўю вырошчвалі гаспадары. Яны ляскалі варотамі, калі хтосьці спрабаваў заснуць. Яны рабілі так, што нават самыя цярплівыя пачыналі злавацца.
Але Ян і Марфік толькі рагаталі.
Яны бегалі і шукалі, каму б яшчэ сапсаваць настрой. Ім было ўсё роўна, хто перад імі — стары ці малы, добры ці злы. Галоўнае было — прычыніць нязручнасць.
Але настаў дзень, калі ўсе, каму яны калі-небудзь рабілі зло, проста сышлі. Нехта схаваўся, нехта сышоў, а нехта проста перастаў звяртаць на іх увагу.
Двары спусцелі. Навокал стала ціха.
Ян і Марфік засталіся адны. Ім стала сумна. Яны пачалі шукаць, каго б яшчэ зачапіць. Але побач не было нікога, акрамя іх саміх.
Тады Ян крыкнуў на Марфіка. Марфік штурхнуў Яна. Яны пачалі біцца. Яны крычалі адзін на аднаго. Яны даказвалі, хто з іх горшы, хто больш паспеў нашкодзіць.
А потым яны ўбачылі, што нарабілі. Яны пераварочвалі адзін аднаму ежу. Яны вырывалі адзін у аднаго дом. Яны рабілі тое ж самае, што рабілі іншым — толькі цяпер адзін аднаму.
І ўрэшце яны засталіся ў разбураным загане. Без ежы. Без сіл. Без таго, каб ім было каму перашкаджаць.
Яны глядзелі адзін на аднаго і разумелі: яны зрабілі сабе горш, чым усім, каго хацелі пакрыўдзіць.
Хто шукае, каму б нашкодзіць, у рэшце рэшт нашкодзіць сабе. Бо калі вакол цябе нікога не застаецца — ты застаешся сам са сваім злом.
Мурашка
Жыў-быў адзін мурашка. Звалі яго Антон. Ён не быў самым моцным, не быў самым хуткім і ўжо тым больш не быў самым багатым. Але было ў яго адно захапленне, якое не разумелі іншыя — ён любіў лічбы і формулы.
Пакуль іншыя мурашы цягалі цяжкія галінкі і будавалі высокія мурашнікі, Антон сядзеў над лістамі і вылічваў. Яго лічылі дзіваком. Над ім смяяліся.
— Што ты там вылічваеш, Антоне? — казалі яны. — Лепш ідзі працаваць, як усе.
Але Антон не слухаў. Ён вучыўся, чытаў, спрабаваў зразумець, як уладкаваны свет. Ён паступіў у лепшы мурашыны ўніверсітэт, вывучыў мудравальную матэматыку — самую складаную навуку, якую толькі ведалі мурашы.
А потым прыйшоў час працаваць.
Яго ўзялі ў лабараторыю, але плацілі мала. Ён жыў бедна. Яго акружалі тыя, хто быў мацнейшы, багацейшы, хто не разумеў, навошта яму ўсё гэта.
— Навошта табе гэтыя лічбы? — кпілі з яго. — Ты ж нават не можаш сабе новы лісток купіць.
Але Антон маўчаў. Ён працаваў. Ён вылічваў. Ён шукаў.
І аднойчы, ужо ў канцы жыцця, калі сілы яго былі на зыходзе, ён знайшоў. Ён адкрыў новы закон, пра які ніхто да гэтага не здагадваўся.
Ён напісаў пра гэта, але ніхто не звярнуў увагі. Ён сканаў у беднасці, не дачакаўшыся прызнання.
Але праз некалькі гадоў яго запісы знайшлі. Іх вывучылі, праверылі, а потым уразіліся. Гэта быў закон, які мяняў усё.
Імя Антона пачалі называць. Яго ставілі ў адзін шэраг з вялікімі мурашкамі мінулага. Яго запісы сталі асновай новай навукі.
Тыя, хто калісьці смяяўся з яго, ужо не маглі дагнаць яго. Бо ён увайшоў у гісторыю. А яны — проста прайшлі міма.
Не той багаты, хто мае многа, а той, хто пакідае пасля сябе нешта, што перажыве яго. І часам самыя вялікія адкрыцці нараджаюцца ў самых бедных хатках.
Бедны і бгагаты
Аднойчы ў дождж, калі кроплі білі па зямлі, як дробныя кулі, сустрэліся два павукі.
Адзін сядзеў пад навесам на сухой лаўцы. Ён быў гладкі, бліскучы, з тоўстым брушкам і важным выглядам. Ён трымаўся так, быццам уся гэтая лаўка і ўвесь гэты навес належалі яму.
Другі павук выйшаў з аўтобуса. Ён быў мокры, худы, з пацёртай торбай. Яго лапкі дрыжалі ад холаду. Ён убачыў лаўку, дзе можна было схавацца ад дажджу, і паспешліва накіраваўся да яе.
Але той, што сядзеў на лаўцы, не даў яму нават прыблізіцца.
— Вон! — сказаў ён, адштурхнуўшы беднага павука нагой. — Гэта маё месца.
Мокры павук упаў у лужыну. Ён падняўся, абцёрся і ціха спытаў:
— Чаму ты так са мной?
— Я магу сабе гэта дазволіць, — адказаў багаты павук. — У мяне ёсць статус. У мяне ёсць грошы. Я магу купіць гэтую лаўку, калі захачу.
— А ў цябе ёсць сям'я? — спытаў бедны павук.
— Не.
— А адукацыя?
— Не.
— А што ў цябе ёсць?
— Даўгі, — адказаў той з гордасцю. — Шмат даўгоў. Я багаты на гэты момант.
Бедны павук паглядзеў на яго, уздыхнуў і пайшоў далей, у дождж.
Час ішоў. Дождж скончыўся. Насталі іншыя дні.
Праз некаторы час усе даведаліся праўду пра багатага павука. Яго даўгі сталі неплацежаздольнымі. Яго статус рассыпаўся. Ён страціў усё, што меў, — нават лаўку, на якой сядзеў.
А бедны павук, які працягваў ісці наперад, не спыняючыся, пабудаваў сабе дом, вывучыўся і знайшоў сапраўдных сяброў.
Яны сустрэліся зноў.
— Ты быў правы, — ціха сказаў багаты павук. — У мяне не было нічога, акрамя ілюзіі.
— Ты меў даўгі, — адказаў бедны павук. — І гэта быў твой выбар.
Ён павярнуўся і пайшоў.
Сапраўдны дастатак — не ў даўгах і статусе. А ў тым, што застаецца з табой, калі дождж сканчаецца.
Трынаццаць братоў
Жыла-была сям’я павукоў. І было ў іх трынаццаць сыноў — трынаццаць братоў. І кожны з іх быў розны.
Адзін быў разумны. Другі — смелы. Трэці — прыгожы. Адзін — дурны, другі — жорсткі, трэці — добры, а чацвёрты — злы. Быў сярод іх і той, хто кахаўся ва ўсім, і той, хто лічыў, што нічога не мае сэнсу. Быў лянівы, быў заўзяты, быў многа ведаючы. І быў адзін, якога ўсе лічылі ідыётам.
Ён не быў разумным, не быў смелым, не быў прыгожым. Ён проста сядзеў і маўчаў, калі іншыя крычалі. Ён не спрачаўся, калі іншыя даказвалі адзін аднаму, хто лепшы. І таму яго называлі ідыётам.
Аднойчы, калі тата пайшоў на працу, а маці — шукаць ваду, браты засталіся самі. І пачалі яны спрачацца. Хто разумнейшы. Хто мацнейшы. Хто меў рацыю ўчора, а хто сёння. Яны крычалі, штурхаліся, кідаліся рэчамі.
Усе спрачаліся, акрамя таго, каго яны звалі ідыётам. Ён сядзеў у куце і глядзеў на неба. Ён думаў пра сваё. Ён не хацеў ні з кім змагацца.
Калі вярнулася маці, яна ўбачыла разбурэнне. Яна пачала супакойваць іх. Яна нагадвала ім, што яны браты, што кожны з іх мае свае вартасці, што яны павінны трымацца разам.
Яна гаварыла доўга. А потым заўважыла брудны посуд. І ўбачыла, што толькі адзін з братоў не мыў яго — той самы, якога яны звалі ідыётам.